Старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і яго намеснік Дзмітрый Баравік гэтымі днямі прымаюць удзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі і 95-годдзя з дня ўтварэння Абаянскага раёна Курскай вобласці.
Яшчэ ў студзені 2018 года ў рамках візіту дэлегацыі Курскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Міхайлавым у Рэспубліку Беларусь адбылося падпісанне пратакола аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў і супрацоўніцтве паміж Абаянскім раёнам Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Дзятлаўскім раёнам Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
З таго часу два раёны розных дзяржаваў не проста ўсталёўваюць паміж сабой добразычлівыя сувязі, але і гандлёва-эканамічныя, навукова-тэхнічныя, наладжваюць супрацоўніцтва ў культурнай і турыстычнай сферах, замацоўваюць юрыдычную аснову ўзаемадзеяння афіцыйных органаў улады і бізнес-супольнасцяў у сферы інвестыцый.
У чарговы раз кіраўнік Абаянскага раёна Віталій Жылін пабываў на Дзятлаўшчыне з рабочым візітам у сакавіку гэтага года – наведаў вытворчыя цэхі Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, азнаёміўся з дзейнасцю сучаснага канкурэнтнага прадпрыемства прыватнай формы ўласнасці з высокатэхналагічнай базай ТАА “Ізакам”, турыстычным патэнцыялам санаторыя “Радон”.
Зараз з візітам у раёне-пабраціме – дзятлаўчане.
Абаянскі раён
Абаянскі раён – унікальны куток Курскай вобласці з багатай гісторыяй, выдатнай прыродай і эканомікай, якая актыўна развіваецца, асаблівую ролю ў ёй адыгрывае сельская гаспадарка. Утвораны раён 30 ліпеня 1928 года.
Раён размешчаецца ў паўднёвай частцы Сярэднярускага ўзвышша, на правым беразе ракі Псел, пры ўпадзенні ў яе ракі Абаянка.
Адлегласць ад абласнога цэнтра складае 67 км, ад станцыі Абаянь да Курска па чыгунцы – 109 км. Мяжуе з Белгародскай вобласцю.
Даўжыня межаў раёна – 195 км. Плошча раёна займае 1,03 тыс. кв. км і складае 3,4 % тэрыторыі вобласці.
На 1 жніўня 2023 года колькасць насельніцтва Абаянскага раёна складае 28 938 чалавек, у тым ліку 405 доўгажыхароў.
Ірына КАМАРОВА
Фота прадастаўлена «Обоянской газетой»
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga