Дажыначная вясёлая сельская эстафета

Важнае Спорт і турызм

Ніводнае свята не абыходзіцца без гумару і весялосці.

Гадзіна добрага настрою на Дажынках-2023 у Дзятлаве была адведзена на сельскую вясёлую эстафету.

На пляцоўцы ў скверы Дварчаніна спаборнічалі 5 каманд. Вясёлых спартсменаў чакалі выпрабаванні “Горача”, “Аграрны баскетбол”, “Боўлінг”, “Беларускія пінгвіны”, “Спрытняга” і для самых моцных – “Баі падушкамі”. Хоць іспыты былі жартоўнымі, аднак усе ўсур’ёз спрачаліся за званне лідараў гульні.

 

У выніку самымі хуткімі, спрытнымі, згуртаванымі па падліках журы аказаліся спартсмены з ААТ “Дварэц-Агра”, якім і дастаўся дыплом І ступені і самы вялікі грашовы прыз, на другой пазіцыі аказалася каманда КСУП “Войневічы”, трэці вынік ў ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, чацвёртае і пятае месцы без прысуджэння прызоў занялі адпаведна каманды ААТ “Новаяльнянскі КХП” і КСУП “Хвінявічы”. Аднак самае важнае, што ўсім удзельнікам гульні ў якасці бонуса дасталіся прыемная кампанія і зарад бадзёрасці.

Тэкст і фота Ірыны СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: