12 ліпеня на сайце газеты, а пасля і ў друкаванай яе версіі выйшаў мой артыкул пра скрыні для захоўвання рэчаў у магазіне “Родны Кут” у Дзятлаве.
Адсутнасць магчымасці імі скарыстацца выклікала сапраўднае абурэнне, і не толькі ў мяне, аб чым сведчылі водгукі дзятлаўчан на артыкул у сацыяльных сетках.
(Так было)
Як жа сустракае пакупнікоў магазін сёння? Замкі ў дзверцах скрыняў адрамантаваны, ва ўсіх ключы, на якіх новыя жэтоны, вялікія па дыяметры, з добра бачнымі лічбамі – прыемна паглядзець і скарыстацца. Застаецца спадзявацца на сумленне пакупнікоў. Набыць новае, адрамантаваць тое, што было ў непрыдатным выглядзе – клопат магазіна, а вось зберагчы тое, што зроблена для яго наведвальнікаў, – справа іх саміх.
Не ламайце – беражыце! Гэта зроблена для вас!
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga