У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь уладальнікі агнястрэльнай зброі павінны ведаць і захоўваць правілы па яе выкарыстанні.
Строга забараняецца:
– зараджаць зброю без неабходнасці, выключаць засцерагальнік, накладваць палец на спускавы кручок да моманту прыцэльвання;
– накіроўваць нават незараджаную зброю ў бок людзей, жывёл, транспарту, будынкаў, правадоў і апор ліній электраперадачы, у іншых небяспечных напрамках, за выключэннем выпадкаў самаабароны;
– захоўваць, насіць, перавозіць і выкарыстоўваць зброю і патроны без адпаведнага дазволу на іх захоўванне і нашэнне;
– страляць з няспраўнай ці пашкоджанай зброі, на якой ёсць расколіны, забоіны, уздуцці, карозія, выкарыстоўваць пашкоджаныя патроны, а таксама кідальную зброю з відавочнымі дэфектамі;
– выкарыстоўваць для стральбы не прызначаныя для канкрэтнай мадэлі патроны або патроны з самастойна павялічаным парахавым зарадам, паражальныя элементы саматужнай вытворчасці, патроны са скончаным тэрмінам прыдатнасці і асечныя.
Паведамляць пра факты парушэння гэтых правілаў, а таксама пра незаконнае захоўванне і выраб зброі, яе састаўных частак, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і прыстасаванняў можна на кругласутачную гарачую лінію раённага аддзела міліцыі па нумарах: 2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042. Памятайце таксама, што асобы, якія добраахвотна здалі такія рэчы вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.
Ананімнасць гарантуецца.
Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga