Смяротная трагедыя ў Дзятлаве

Важнае Здарэнні і бяспека

Сёння каля 2 гадзін 30 хвілін у раёне дамоў № 14-21 па вуліцы Навагрудскай райцэнтра ў выніку канфлікту, які адбыўся паміж маладымі людзьмі,  адзін  з іх, 2005 года нараджэння, загінуў.

Як сведчыць відавочца, хлопец ударыў свайго знаёмага, пасля чаго той упаў на зямлю без прытомнасці. Кампанія маладых людзей некаторы час спрабавала аказаць яму дапамогу, прывесці ў прытомнасць, але безвынікова.

Брыгада  хуткай дапамогі пасля прыбыцця на месца здарэння і аказання рэанімацыйных мерапрыемстваў канстатавала смерць пацярпелага.

Супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца следчыя мерапрыемствы па ўстанаўленні прычын і абставін здарэння, а таксама смерці маладога чалавека.

Андрэй ЮШКЕВІЧ,
начальнік аддзела прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga