Тэматычная акцыя “Наш падарунак да юбілею” крочыць па вуліцах Дзятлава.
Паўдзельнічаць у ёй і пакінуць добры след у гісторыі райцэнтра можа любы жадаючы.
Краязнаўца, інструктар-метадыст па турызме Дзятлаўскага ФСК Алена Абрамчык зрабіла любімаму Дзятлаву незвычайны падарунак і павіншавала землякоў з юбілеем горада:
– Я хачу павіншаваць свой горад не толькі словамі, але і справай. За гэтыя пяць гадоў я выпусціла дзве кнігі, прысвечаныя Дзятлаўшчыне: “Дзятлаўскі край. Вядомыя і невядомыя старонкі” і “Дарогамі Дзятлаўшчыны”. Яны расказваюць пра гісторыю нашага раёна, знакамітых людзей, пра тых, хто даўно адышоў у нябыт, але пакінуў след на нашых дзятлаўскіх сцяжынках і справай, і душой. Абедзве кнігі перадаю ў дар гораду да яго 525-годдзя. Няхай ён квітнее, развіваецца, няхай тут жывуць шчаслівыя людзі, нараджаюцца дзеці і ўсё ў нашым любімым Дзятлаве будзе добра.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga