У спякотнае надвор’е прыемна выкупацца і пазагараць каля вадаёма.
Як вядома, на Дзятлаўшчыне ў адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта № 84 ад 13 лютага 2023 года вызначаны 2 месцы для купання: возера па вуліцы Фогеля райцэнтра, або гарадскі пляж, і пляж санаторыя “Радон”.
Аднак аматарам летняга адпачынку варта памятаць, чаго ім нельга рабіць:
– купацца ў забароненых месцах на рэках, азёрах, вадасховішчах, сажалках і іншых вадаёмах;
– забруджваць і засмечваць берагі, заязджаць на тэрыторыю пляжаў на транспарце, парушаць рэжым утрымання водаахоўных зонаў;
– ужываць на пляжы спіртное;
– заплываць за буйкі;
– прыходзіць на пляж у стане алкагольнага ап’янення;
– пакідаць дзяцей без нагляду;
– сціраць бялізну і купаць жывёл.
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga