Ужо дасягнула “экватару” змена ў летніку “Вектар” раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Педагогі прыкладаюць усе намаганні, каб юныя адпачывальнікі правялі яе з карысцю, у тым ліку для свайго здароўя, а таму чарговы тэматычны дзень вектараўцаў прайшоў пад дэвізам: “Здаровы лад жыцця – гэта крута!”.
Раніцай дзеці ажыццявілі міні-экскурсію ў Дзятлаўскае ДТСААФ. Тут яны не толькі з задавальненнем даведаліся, як ажыццяўляецца навучанне будучых вадзіцеляў, але і самі паспрабавалі рашаць задачы па правілах дарожнага руху.
Затым на занятках “Акадэміі вясёлых мастацтваў” паказалі свае дызайнерскія здольнасці, малюючы білборды на тэму “Хочам, каб стала модным здаровым быць і свабодным!”.
У рамках рэспубліканскай акцыі “Правільнае лета” правялі фэйс-тайм “Час быць здаровым!”, у рамках якога кожны змог паспрабаваць свае сілы ў крэатыўных конкурсах і спаборніцтвах. На “індыкатары дня” дзеці адзначылі, што ён прайшоў з пазітывам і станоўчымі эмоцыямі.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga