Пошукавую работу вядзе даследчы атрад “Імпульс+”

Грамадства Свежыя навіны

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” і Установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Выдавецкі дом “Беларусь сёння” рэалізуюць Нацыянальны пошукавы праект “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”, прысвечаны родным, блізкім, аднавяскоўцам, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне 1941 -1945 гадоў, падзеям, фактам.

У аднаўленне і захаванне гістарычнай памяці аб гераічных подзвігах суайчыннікаў, якія ўнеслі свой уклад у вызваленне краіны і Вялікую Перамогу, актыўна ўключыліся на Дзятлаўшчыне. Пры раённым савеце ГА “БРПА” з удзелам актывістаў ГА “БРСМ” і пад кіраўніцтвам старшыні раённай піянерскай арганізацыі Ірыны Мішчанка створаны даследчы атрад “Імпульс+”. Ён прыступіў да пошукавай работы ў рамках праекта, каб падрыхтаваць матэрыялы для інфармацыйна-рэсурснай базы герояў і падзеяў Вялікай Айчыннай вайны на web-сайце “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”, якую плануецца запусціць у нашай краіне сёлета 3 ліпеня, а аднайменны мабільны дадатак – 1 верасня.

Пошукі вядуцца па наступных кірунках: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны; партызаны Беларусі; дзеці вайны, піянеры-героі, гісторыі людзей, чыё дзяцінства апаліла вайна; гісторыі-эсэ пра беларусаў, якія прайшлі вайну.

У Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўжо адбылася сустрэча ўдзельнікаў атрада “Імпульс+” з жыхаркай райцэнтра, малалетнім вязнем Вялікай Айчыннай вайны Раісай Венславоўскай. Юным землякам Раіса Ігнатаўна расказала гісторыю знаёмства бацькоў і свайго нараджэння, галоўныя падзеі якіх прыпалі на гады ваеннага ліхалецця. Успаміны жанчыны будуць упісаны ў матэрыялы рэспубліканскага праекта.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: