Педагагічныя работнікі дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава, выхаванцы і іх бацькі далучыліся да гарадской тэматычнай акцыі “Наш падарунак да юбілею”.
Падарунак ад юных дзятлаўчан любімаму гораду прадстаўлены ў выглядзе
карабліка дзяцінства. Гэты караблік яркі, рознакаляровы, са стракатымі кветкамі, з упэўненым поглядам уперад, насустрач новаму і цікаваму. Ён нясе на хвалях часу ўсе дзіцячыя мары аб сяброўстве, шчасці родных і блізкіх, дабрабыце для сваіх сем’яў, свайго горада і Радзімы.
Прымі, наш горад, падарунак ад дзяцей
З любоўю і павагай да тваіх людзей.
Караблік наш, плыві – дзіцячых мараў сімвал!
Жадаем землякам дабра, усмешак, міру!
Алена ПАЛЮШЭВІЧ,
выхавальніца дашкольнай адукацыі дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga