Любімы горад, красуй у стагоддзях. Дзятлаву – 525! Кампазіцыя-прызнанне ў любові

Важнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Тэматычная акцыя “Наш падарунак да юбілею” крочыць па вуліцах Дзятлава.

Паўдзельнічаць у ёй і пакінуць добры след у гісторыі райцэнтра можа любы жадаючы.

“Я люблю Дзятлава” – расказвае зялёна-чырвоная кампазіцыя з літар  у цэнтральным парку. Яе падарыла гораду Дзятлаўскае РУП ЖКГ.

Як адзначыў яго кіраўнік Васіль Пяцюк, кампазіцыю заказалі ў Мінску, для яе ўстаноўкі ў парку залілі бетонную аснову. Васіль Васільевіч падзяліўся інфармацыяй, што кампазіцыя будзе аздоблена светадыёднымі лямпачкамі, якія будуць асвятляць надпіс у цёмны час сутак. Заўтра работы па мантажы будуць завершаны, але цікаўныя дзятлаўчане ўжо сёння робяць сэлфі і сторызы з новым цікавым аб’ектам.

Камунальнікі просяць землякоў ставіцца да падарунка разумна і беражліва: фатаграфавацца побач – калі ласка, а вось наступаць або залазіць наверх – ні ў якім разе. За тым, каб аб’ект заставаўся цэлым і прыгожым, будуць сачыць не толькі пільныя суседзі па вуліцы Міцкевіча, але і дзве відэакамеры, накіраваныя на кампазіцыю.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: