Кім бы ты ні быў, а закон паважаць трэба.
Ды і не толькі афіцыйны, але і чалавечы.
Не першы раз карэспандэнты раённай газеты выязджаюць у сумесны рэйд з супрацоўнікамі міжраённага аддзела ДАІ, у час якога звяртаюць увагу на парковачныя месцы для інвалідаў. І заўсёды знаходзяцца тыя, каму “баліць” больш, чым чалавеку з абмежаванымі магчымасцямі. Апраўданні стандартныя: выйшаў на пяць хвілін, нікому не перашкаджаю, не ўбачыў знак, не знайшоў іншага месца.
Сёння адзін вадзіцель-парушальнік атрымаў вусную заўвагу, двое былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, яны заплацяць штраф.
Пазбаўцеся ад ілюзіі, што можаце дзейнічаць паводле свайго меркавання, паважайце ўсіх без выключэння ўдзельнікаў дарожнага руху!
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga