На гэтае і многія іншыя пытанні паспрабавалі знайсці адказы адпачывальнікі палатачнага дзевяцідзённага летніка “Патрыёт” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.
Яны сталі ўдзельнікамі адукацыйнай акцыі “Крок да поспеху”, што прайшла ў рамках тыдня студэнцтва і моладзі. У госці да старшакласнікаў завіталі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і вядомы ў нашым раёне і за яго межамі ціктокер з ААТ “Граніт-Агра”, вядучы акаўнта “Аграблог” Дзяніс Трафімчык.
Дзяніс Юр’евіч расказаў юнакам, якім быў яго шлях да папулярнасці, патлумачыў, як і яны могуць зрабіць свой першы крок да поспехаў у інтэрнэт-прасторы. Па-першае, госць любіць футбол, даўно ім захапляецца, гуляе ў камандзе сельгаспрадпрыемства, прываблівае ў сваёй мясцовасці да гэтай цікавай гульні падрастаючае пакаленне і лічыць, што яна аб’ядноўвае людзей.
Па-другое, ужо другі год запар Дзяніс Трафімчык здымае відэа для свайго Tik-Tok-акаўнта, у якога ўжо за 50 тысяч падпісчыкаў, дзе папулярызуе ААТ “Граніт-Агра”, наогул сельскія прафесіі і жыццё ў глыбінцы. Праўда, менавіта так назваць аграгарадкі Данілавічы і Круцілавічы даволі складана, паколькі кіраўніцтва гаспадаркі клапоціцца аб выгодах сваіх работнікаў, стварае для іх спрыяльныя ўмовы жыцця, працы і адпачынку. Паспяховае сельгаспрадпрыемства і яго работнікі намаганнямі блогера Дзяніса становяцца папулярнымі не толькі ў рэальным жыцці, але і ў віртуальнай прасторы. Ён расказаў школьнікам, як здымае відэа і якія з іх атрымалі найбольш праглядаў, патлумачыў, як рэагуе на негатыўныя каментарыі, пацікавіўся, ці мараць яны самі стаць блогерамі і якія інтэрнэт-персоны карыстаюцца ў іх найбольшай павагай.
Кацярына Хілімончык расказала, што Дзяніс Юр’евіч адгукваецца на заклікі паўдзельнічаць і ў моладзевых конкурсах ГА “БРСМ” па стварэнні відэаролікаў, робіць гэта вынікова, пажадала яму далейшых поспехаў, развіцця і рэалізацыі лепшых ідэй. Навучэнцаў моладзевы лідар раёна азнаёміла з планам мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў рамках тыдня студэнцтва і моладзі ў нашым раёне, і запрасіла на заключнае свята. Напрыканцы сустрэчы яна заклікала старшакласнікаў таксама быць актыўнымі і крэатыўнымі, знаходзіць для сябе карысныя і цікавыя захапленні і рабіць у іх свае крокі да поспеху.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga