Паважаныя работнікі меліярацыйных сістэм!

Свежыя навіны Улада

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам — Днём меліяратара!

Дзень меліяратара — гэта свята працаўнікоў зямлі, людзей, дзякуючы працы якіх ажыццяўляецца кардынальнае акультурванне і адраджэнне зямель.

Дадзеная галіна адыгрывае немалаважную ролю ў развіцці эканомікі краіны, у забеспячэнні харчовай і экалагічнай бяспекі нашай рэспублікі, цесна звязана з развіццём сельскай гаспадаркі.

Дзякуем вам за самаадданую працу і выказваем упэўненасць, што вы і надалей будзеце добрасумленна выконваць свой прафесійны абавязак, укладваючы ў агульную справу частачку сваёй душы.

Жадаем вам і вашым сем’ям дабрабыту, здароўя, міру і дабра. Паспяховай і плённай працы на карысць грамадства і дзяржавы!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *