Знаёмства з Дзятлаўшчынай і для адпачывальнікаў санаторыя

Важнае Спорт і турызм

Як зрабіць турызм у нашым раёне яшчэ больш прывабным для гасцей?

Вядома ж рэкламаваць цікавыя маршруты і экскурсіі, прапаноўваць розныя формы адпачынку.

З гэтай нагоды і для выканання даручэнняў рабочай нарады, якая праходзіла пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча, 18  мая было вырашана правесці сустрэчу з прадстаўнікамі санаторна-аздараўленчай сферы раёна. Аспекты далейшага супрацоўніцтва па папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу абмяркоўвалі галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Наталля Калодка і намеснік дырэктара Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Дзінара Харошка з кіраўніком санаторыя “Альфа Радон”Аляксандрам Анісавым і начальнікам сектара вольнага часу гасцей санаторыя Максімам Алешка.

Каб адпачывальнікі атрымлівалі не толькі комплекс паслугаў санаторыя, але і папоўнілі свой “багаж” прыемных уражанняў успамінамі аб цікавых вандроўках па Дзятлаўшчыне, “Альфа Радону” прадастаўлена паліграфічная прадукцыя – плакаты, флаеры, лістоўкі, якія будуць размешчаны на стэндах, у холах і фае аздараўленча-курортнай установы. Гэта дазволіць яе гасцям атрымаць поўную інфармацыю аб магчымасцях адпачынку ў нашым раёне. Дасягнута дамоўленасць, што адпачывальнікаў будуць інфармаваць аб часе правядзення экскурсій, транспартным абслугоўванні, раскажуць і аб тым, што рэкламу турыстычнага патэнцыялу Дзятлаўшчыны можна адшукаць праз інтэрнэт.

У ліку першых гасцям санаторыя “Альфа Радон” будуць прапанаваны экскуріся “Знаёмцеся – Дзятлава!” і водна-пешаходны тур “Ад цара да самавара”.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены сектарам спорту і турызму райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga