Свята, якое аб’ядноўвае

Важнае Грамадства

Дзятлаўшчына адзначае Дзень Перамогі.

Жыхары раёна расказалі, што для іх азначае гэта свята, падзяліліся сваім настроем.

Людміла Раманава, настаўніца Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў:

– Дарагія дзятлаўчане! Віншую вас з радасным святам Перамогі! Гэта радасць выразная, яркая, асаблівая. Такой, мабыць, яна была 78 гадоў таму і застаецца сёння. Многія дзесяцігоддзі Дзень Перамогі аб’ядноўвае людзей розных узростаў, прафесій, інтарэсаў – усіх, хто шчыра любіць сваю Айчыну і ганарыцца яе гераічным мінулым. Са святам! Жадаю ўсім здароўя, шчасця, міру на Зямлі!

Павел Талкачоў, удзельнік Новаяльнянскага духавога аркестра “Акцэнт”:

– Дзень Перамогі – яшчэ адна нагода сказаць “дзякуй” дзядам і прадзедам, якія на суровых франтах вайны абаранялі сваю Айчыну, родны дом, сем’і. Дзякуючы ім мы сёння можам адзначаць гэта свята, спяваць песні, віншаваць адзін аднаго. Аповед пра часы ваеннага ліхалецця я не раз чуў ад бабулі, якая ў тыя гады была падлеткам, таму да 9 Мая стаўлюся з асаблівым пачуццём. Як удзельнік духавога аркестра, традыцыйна сустракаю Дзень Перамогі ў цэнтры падзей: раніцай ішлі ў святочнай калоне, цяпер удзельнічаем у канцэртнай праграме, дорым землякам добрыя песні і выдатны настрой. Сёння галоўнае пажаданне нам усім – мірнага неба над галавой.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga