Пад небам май, сады ў снежнай белі,
Зіхотка промень сонечны дрыжыць,
Мы крочым на парад пад мірным небам,
Каб на зямлі сваёй шчасліва жыць,
І памяць берагчы, і свята верыць
У родны край і мужны свой народ,
Што перамог навалу і не здаўся,
Наперад крочыць цвёрда з году ў год.
Далёкі сорак пяты… Перамога…
Слязьмі ўдоў палітая зямля,
Друз гарадоў і спаленыя вёскі,
Снарадамі ўзараная ралля…
О, колькі ты, радзімая старонка,
Пакут і болю вытрымаць змагла!
З руінаў узнялася, мірнай працай
Свой шлях да незалежнасці прайшла.
Дзявяты дзень квітнеючага мая
Святы для нас, унукаў і дзяцей.
Ляціць, ляціць над светам голуб міру,
Любові сімвал, веры і надзей.
Алена Абрамчык
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga