З нагоды Дня друку супрацоўнікі рэдакцыі прымалі віншаванні і ўзнагароды ад Дзятлаўскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі пажадаў калектыву рэдакцыі газеты “Перамога” творчых поспехаў, натхнення, здароўя, мірнага неба над галавой. Ён выказаў упэўненасць на далейшае цеснае супрацоўніцтва.
У гэты святочны дзень Аляксандр Станіслававіч уручыў работнікам рэдакцыі заслужаныя ўзнагароды. Ганаровую грамату Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта атрымала намеснік галоўнага рэдактара Вольга Юшкевіч.
Падзячныя пісьмы Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў былі ўручаны галоўнаму бухгалтару ўстановы Наталлі Лянцэвіч і адказнаму сакратару Таццяне Грыцук.
Да віншаванняў «пераможцаў» далучыліся намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.
Ігар Станіслававіч і Вольга Мікалаеўна пажадалі калектыву рэдакцыі новых творчых ідэй і паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў і задумак, павіншавалі з заслужанымі ўзнагародамі.
У кожным раёне асаблівую ролю адыгрываюць мясцовыя сродкі масавай інфармацыі, ім давяраюць, да іх думкі прыслухоўваюцца. Чытачы на старонках выданняў хочуць мець магчымасць аператыўна атрымліваць якасную і праўдзівую інфармацыю. Усё гэта ў поўнай меры адносіцца і да вас, паважаныя супрацоўнікі газеты “Перамога”, – адзначыў Ігар Станіслававіч. – Упэўнены, што вялікі творчы патэнцыял, высокае журналісцкае майстэрства і ў далейшым будуць залогам плённай дзейнасці стваральнікаў газеты. З гонарам нясіце высокае званне журналіста, заставайцеся вернымі свайму прафесійнаму і грамадзянскаму абавязку.
Ад усёй душы жадаю вам у Год міру і стварэння новых творчых узлётаў, даверу чытачоў і вострага позірку на ўсё новае і цікавае, шчасця, здароўя і дабрабыту!
Акрамя гэтага, напярэдадні Дня друку граматай Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь была адзначана рэдакцыя газеты “Перамога”, якая заняла 3 месца ў намінацыі “За аператыўнасць і аб’ектыўнасць” у абласным творчым конкурсе на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў МНС.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga