Рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “Аб пераліку рыбалоўных угоддзяў”вызначаны месцы, дзе дазволена здзяйсняць падводнае паляванне, лоўлю рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі ў светлы час сутак.
У Дзятлаўскім раёне можна ажыццяўляць толькі падводнае паляванне на рэках: Нёман (на тэрыторыі нашага раёна ад адміністрацыйнай мяжы паміж Лідскім і Іўеўскім раёнамі да моста каля вёскі Орля Шчучынскага раёна), Моўчадзь (у межах Дзятлаўскага раёна), Шчара (ад адміністрацыйнай мяжы паміж Брэсцкай вобласцю і Слонімскім раёнам на тэрыторыі нашага раёна да месца ўпадзення ракі Хлеўная каля вёскі Малая Воля).
Сектар спорту і турызму райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga