“Залаты колас” дзятлаўскіх валейбалістак

Свежыя навіны Спорт і турызм

У горадзе Масты прайшлі штогадовыя спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых каманд спартакіяды Гродзенскай вобласці “Залаты колас” сярод сельскіх жыхароў.

У іх прынялі ўдзел 10 жаночых каманд вобласці, у тым ліку і нашы зямлячкі. У папярэдніх гульнях у падгрупе дзятлаўчанкі абыгралі Астравецкі, Іўеўскі раёны з лікам 2 : 0, саступілі камандзе Карэліцкага раёна 2 : 1 і забяспечылі сабе выхад у фінал.

У фінальным паядынку не ўдалося абыграць лідара спаборніцтваў – Гродзенскі раён. Завяршальная гульня з Ашмянскай камандай таксама скончылася няўдачай. У выніку дзятлаўскія валейбалісткі спыніліся за крок ад п’едэстала, заняўшы 4 месца.

За каманду выступалі: Ала Лапатэй, Сабіна Пабядзінская, Кацярына Магбіці, Паліна Адамчык, Кацярына Барысенка, Таццяна Сцяцко, Вольга Капціловіч, Ганна Талкун.

Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены Дзятлаўскім ФСК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga