Валерый і Юлія Юргелі: “Сям’я – гэта дзяржава ў мініяцюры”

Важнае Грамадства

Дзятлаўчане прадаўжаюць дзяліцца ўражаннямі ад Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Шматдзетныя бацькі Валерый і Юлія Юргелі:

– Словы, выказаныя кіраўніком дзяржавы ў час Паслання народу і парламенту, зразумелыя кожнаму беларусу: “Каб трывала стаяць на сваёй зямлі, нас павінна быць значна больш”. Не трэба быць магутным палітыкам ці сацыёлагам, каб разумець: шчаслівая і ўстойлівая дзяржава тая, якая мае як мага больш шчаслівых сем’яў.

Аляксандр Лукашэнка слушна заўважыў тое, што апора беларускага грамадства – гэта традыцыйная сям’я з двума і больш дзецьмі.

Сям’я – гэта дзяржава ў мініяцюры . У нас двое цудоўных сыночкаў і дачушка, якія гадуюцца ў любові і павазе, бачаць прыклад бацькоў, вучацца думаць не толькі пра сябе, але і пра сваіх блізкіх, паважаць, саступаць, быць мудрымі, адстойваць гонар і спакой свайго дома.

Нашы дзеці ўжо сёння стараюцца радаваць не толькі маму з татам, але і праслаўляць малую радзіму на рэспубліканскім узроўні. Старэйшы сын Стас разам са сваёй камандай стаў пераможцам хакейнага турніру “Залатая шайба”, малодшы Сяргей ужо сёння раўняецца на брата і, напэўна, пойдзе па яго шляху. Дзеці гадуюцца, атрымліваюць адукацыю, развіваюцца, займаюцца любімай справай і змогуць рэалізаваць сябе ў Беларусі.

Сёння з упэўненасцю можам сказаць, што мы, як шматдзетная сям’я, адчуваем падтрымку дзяржавы і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga