У КСУП “Войневічы” сеюць кукурузу (+відэа)

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Сёлета пад гэту культуру ў гаспадарцы, як і ў мінулым годзе, плануецца заняць 850 гектараў пасяўных плошчаў: 300 з іх – на зерне, 550 – на сілас.

– Напярэдадні пасяўной кампаніі мы ўнеслі ўсе неабходныя ўгнаенні – калійныя, азотныя, фосфарныя – цяпер сеем хуткаспелы гібрыд кукурузы гатунку “Аурэліус КВС”, – расказвае намеснік дырэктара па вытворчасці Аляксандр Лахач. – У работах занята новая тэхніка, якую сёлета набыла гаспадарка, – сеялка дакладнага высеву з двухдзіскавым сошнікам СТВ-8ДУ вытворчасці ААТ “Лідаграпраммаш”. Працуе на ёй вопытны механізатар Віктар Загдай.

Таксама ў КСУП “Войневічы” завяршаецца сяўба лёну на плошчы 60 гектараў, ужо пасеяна 137 гектараў цукровых буракоў, што складае больш за палову ад запланаванага.

Наталля АВЯРЧУК

Фота і відэа Наталлі АВЯРЧУК, Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga