Трымай сябе ў чысціні

Важнае Грамадства

Асабістая гігіена – збор правілаў паводзінаў чалавека ў побыце і на вытворчасці.

У вузкім разуменні гігіена – гэта гігіенічнае ўтрыманне цела, адзення і прадметаў хатняга ўжытку. Парушэнні патрабаванняў асабістай гігіены могуць адбіцца на здароўі як аднаго чалавека, так і вялікіх груп людзей: працоўных калектываў, сям’і, членаў розных супольнасцяў і нават жыхароў цэлых рэгіёнаў.

Гігіена цела.

Мыйцеся штодня цёплай вадой. Тэмпература вады павінна быць 37-38 градусаў, гэта значыць, крыху вышэйшая за нармальную тэмпературу цела. Праз скуру чалавека за тыдзень выдзяляецца да 300 грамаў сала і да 7 літраў поту. Каб ахоўныя ўласцівасці скуры не парушаліся, неабходна гэтыя выдзяленні рэгулярна змываць. У адваротным выпадку на скуры ствараюцца спрыяльныя ўмовы для размнажэння хваробатворных мікробаў, грыбкоў і іншых шкодных мікраарганізмаў.

Прымаць водныя працэдуры з ужываннем мачалкі неабходна не радзей за адзін раз на тыдзень.

Сачыце за чысцінёй рук і пазногцяў. Дызентэрыю, напрыклад, называюць хваробай брудных рук. Рукі трэба мыць да наведвання і абавязкова пасля туалета, перад і пасля прыёму ежы, пасля кантакту з жывёламі (як вулічнымі, так і дамашнімі). Калі вы знаходзіцеся ў дарозе, то рукі неабходна працерці вільготнай сурвэткай, каб ухіліць хоць некаторую колькасць мікробаў.

Ногі мыйце кожны дзень прахалоднай вадой з мылам. Халодная вада памяншае потавыдзяленне.

Мікалай ДЗЯДОВІЧ,
доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga