Праваслаўныя вернікі рыхтуюцца да Вербнай нядзелі

Важнае Грамадства Падзеі

У саборы святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у райцэнтры асвяцілі галіны вярбы.

Напярэдадні свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім (Вербнай нядзелі) вячэрняе богаслужэнне правялі благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель і клірык сабора іерэй Аляксей Сцепановіч.

Па словах служыцеляў царквы, успамін пра тое, як людзі сустрэлі Ісуса Хрыста ў Іерусаліме перад распяццем, натхняе вернікаў прынесці ў храм галіны вярбы, бо пальмы не растуць у нашых шыротах. У гэтым абрадзе заключаецца сэнс Вербнай нядзелі, калі ў храме ладзяць урачыстае асвячэнне і памятаюць аб надыходзячым пакаранні Ісуса Хрыста, калі раз’юшаны натоўп, падбухтораны юдэйскімі святарамі, вынесе прысуд.

Праваслаўная царква заклікае вернікаў адзначыць Вербную нядзелю з павагай і разуменнем традыцый, нагадваючы аб глыбокім значэнні гэтага свята для ўсіх хрысціян.

Галінкі вярбы асвячаюцца ў храме ў суботу вечарам і раніцай у нядзелю ў час Боскай літургіі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga