У цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло пасяджэнне савета Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў пад кіраўніцтвам яго старшыні Аляксандра Дубовіка, з удзелам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, яго намесніка і старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ігара Кухарэвіча, старшыні Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктара Лісковіча.
Афіцыйнай частцы папярэднічала наведванне выставы ў фае ўстановы, дзе быў прадстаўлены турыстычны і спартыўны патэнцыял Дзятлаўшчыны, дасягненні ў выхаваўчай, даследчай, вучэбнай, творчай дзейнасці, работа бібліятэчнай сеткі і дадатковай адукацыі раёна. Асаблівы акцэнт зроблены на развіцці асобы і патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.
У час пасяджэння абмеркавалі вынікі работы раённага аб’яднання прафсаюзаў за 2022-і і задачы на 2023 год. Шляхам адкрытага галасавання былі ўнесены змяненні ў састаў савета і прэзідыума раённага аб’яднання прафсаюзаў.
У час пасяджэння абмеркавалі вынікі работы раённага аб’яднання прафсаюзаў за 2022-і і задачы на 2023 год, на якіх спыніўся Аляксандр Дубовік. Адзначыў, што ў раёне функцыянуе 4 раённыя прафсаюзныя арганізацыі, якія прадстаўляюць 11 галіновых прафсаюзаў, а гэта 88 пярвічак, дзе аб’яднаны звыш 7 тысяч чалавек. У справаздачны перыяд рэалізоўваліся галоўныя задачы аб’яднання па каардынацыі дзейнасці прафсаюзных арганізацый на тэрыторыі раёна і выкананні прадстаўнічых функцый мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, адначасова вялася работа па такіх кірунках, як выкананне пагаднення з райвыканкамам, развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, дасягненне максімальнага ахопу работнікаў калектыўна-дагаворнымі рэгуляваннямі працоўных і сацыяльна-эканамічных адносінаў, стварэнне новых пярвічак, маніторынгі праблемных пытанняў аплаты працы, занятасці, цэнаўтварэння, аховы працы. Ён акцэнтаваў увагу і на тым, што за студзень-снежань 2022 года намінальная сярэдняя зарплата ў раёне павялічылася на 119,8 % да аналагічнага перыяду, запазычанасцяў па выплаце не дапускалася. Закрануў і праблему вытворчага траўматызму, дзе выказаў меркаванне, што варта павышаць патрабавальнасць не толькі да наймальнікаў, але і да самадысцыпліны і самакантролю работнікаў, толькі тады будзе вынік. Не абышоў увагай развіццё экскурсійнага турызму і задачы па павелічэнні эфектыўнасці аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння членаў прафсаюза і іх сем’яў на базе санаторыяў Белпрафсаюзкурорт. Спыніўся на рабоце з моладдзю і ветэранамі працы. Напрыканцы выступлення Аляксандр Дубовік адзначыў, што гэтыя задачы будуць выконвацца і надалей, прафсаюзны актыў прадоўжыць шырокамаштабную тлумачальную і інфармацыйную работу ў працоўных калектывах.
У абмеркаванні даклада паўдзельнічаў і расказаў аб раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК яе старшыня Уладзімір Казак. Як ажыццяўляецца інфармацыйнае забеспячэнне расказала грамадскі інспектар раённага аб’яднання прафсаюзаў па рабоце з грамадскасцю і СМІ Алена Абрамчык. Станоўча быў ацэнены вопыт старшыні прафсаюзнай пярвічкі Круцілавіцкай сярэдняй школы Вольгі Бандарэнка па папулярызацыі прафсаюзнага руху праз сайт установы і акаўнт у Instagram “Позитивчик.by”, куды размяшчаюцца кароткія відэаролікі.
– Па лініі прафсаюза праводзіцца сур’ёзная работа, хаця мы працуем у адной звязцы з усімі грамадскімі аб’яднаннямі, – адзначыў Андрэй Садоўскі. – Раён сур’ёзна “прыбавіў” па інвестыцыях, набываецца новая тэхніка, вытворчыя лініі, паляпшаюцца ўмовы працы, даходы насельніцтва. Выніковасць заўсёды ацэньваецца па ўзроўні жыцця, стварэнні камфортных умоваў. Пачынанняў і ідэй шмат, таму жадаю ўсім удачы і псоспехаў у іх рэалізацыі.
– Спадабаліся карысныя і “з душой” ролікі Круцілавіцкай школы, увогуле на Дзятлаўшчыне робіцца шмат значнага, – адзначыў Віктар Лісковіч. – Цяпер важна пазбавіцца ад фармалізму і хлусні ва ўсіх сферах дзейнасці. Мы дакладна павінны разумець, што і для чаго робім. Неабходна зрабіць ухіл на фарміраванне і разуменне базавых каштоўнасцяў, якія патрэбны любому чалавеку. У эканамічнай мітусні крыху было ўпушчана выхаванне, на што паказаў 2020 год. Толькі сіла і ісцінная любоў да Радзімы Прэзідэнта спынілі бяду.
– Цяпер на месцах усё залежыць ад кіраўніка, каманды, таго асяроддзя, куды трапляе чалавек. Наша задача не проста мець лозунг “Мы адзіныя”, але сапраўды быць адзінымі, асабліва ў інфармацыйнай прасторы, сацыяльных сетках – сілы і сродкі для гэтага ёсць, нагодаў – дастаткова. Не варта даваць магчымасці апанентам для лжывай інфармацыі. Актывізавацца ў гэтым кірунку варта і лідарам прафсаюзных пярвічак ці далучыць ініцыятыўных членаў, адзначыў Віктар Лісковіч. – Трэба вучыць адзін аднаго. Гэта тычыцца яшчэ і работы з маладымі спецыялістамі. Яны не затрымліваюцца з-за абыякавых адносінаў. Калі ж ёсць сістэма настаўніцтва, створаны камфортныя ўмовы ў калектыве, “разбуджана” цікавасць такога работніка да справы, будзе і пераемнасць. Нельга забываць і пра ветэранаў працы, часцей заклікаць іх, расказваць пра дасягненні, слухаць, як было раней.
Віктар Андрэевіч павіншаваў усе прысутныя працоўныя калектывы з тым, што Дзятлаўскі раён стаў лаўрэатам Рэспубліканскай дошкі гонару, пахваліў выставу і падкрэсліў, што плён працы і дабрабыт заўсёды залежалі ад саміх людзей. Заклікаў больш увагі ў перспектыве звяртаць на аздараўленне работнікаў, патрыятычнае выхаванне школьнікаў, іх прафесійную арыентацыю. Для гэтага параіў наладзіць доступ падрастаючага пакалення на вытворчасць і ў арганізацыі раёна, каб дзеці самі вырашалі, што ім цікава, з чым звязваць жыццё.
Шляхам адкрытага галасавання былі ўнесены змяненні ў састаў савета і прэзідыума раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Прыемнымі момантамі сустрэчы сталі ўзнагароджанне прафсаюзных актывістаў і ўрачысты канцэрт ад раённай пярвічкі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga