Па вуліцах Дзятлава прайшлі Крыжовым шляхам

Грамадства Падзеі Свежыя навіны

Ужо 9 красавіка вернікі-каталікі адзначаць свята Уваскрэсення Хрыстова, а напярэдадні яго 7 красавіка, згодна з традыцыяй, яны з малітвай прайшлі Крыжовым шляхам па горадзе.

Менавіта Вялікая пятніца – успамін Крыжовай дарогі і распяцця Пана Езуса і яго смерці.

Крыж – знак любові Бога, які ахвяраваў сваё жыццё дзеля збаўлення чалавека. Таму на працягу шэсця, якое пралягала праз цэнтральныя вуліцы нашага горада, прысутныя трымалі ў руках невялікія крыжыкі. Мужчыны, жанчыны і дзеці па чарзе неслі таксама драўляны крыж як сімвал збаўлення людзей, цярпення, умення зносіць пакуты, любіць Пана Бога.

У Пана Езуса, стоячы на каленях, вернікі прасілі, каб ратаваў людзей ад цяжкіх грахоў, пазбавіў ад прыхільнасцяў і слабасцяў.

На кожным з 14 сімвалічных прыпынкаў узгадалі цяжкія пакуты Сына Божага, пакланіліся Яму, падзякавалі за смяротны прысуд, які Пан Езус атрымаў за грахі людзей.

Пасля Крыжовага шляху ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пачалася ўрачыстая літургія.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga