Уражаннямі ад Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу падзялілася бухгалтар раённага камітэта ГА «БРСМ», мнагадзетная маці Наталля Маркава:
— Парадавала, што ў сваім Пасланні Аляксандр Рыгоравіч зноў звярнуўся да тэмы развіцця невялікіх раёнаў і населеных пунктаў.
Поўнасцю згодна, што людзям, каб яны заставаліся на малой радзіме, неабходны такія важныя ўмовы, як работа недалёка ад дома, зарплата не ніжэйшая за сярэднюю і сацыяльны пакет, развітая інфраструктура, даступная медыцына і адукацыя, сваё жыллё.
Як шматдзетная мама, я ўпэўнена, што дзяцей лепш гадаваць у такіх невялікіх гарадах, як Дзятлава. Як ураджэнка вёскі, не люблю мітусні і шчыльнага транспартнага патоку. Безумоўна, калі нашы аграгарадкі і пасёлкі будуць адпавядаць тым патрабаванням, якія ставіць Прэзідэнт, моладзь часцей будзе разглядаць варыянт застацца жыць менавіта ў сельскай мясцовасці.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga