На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца адпраўка на планавыя вайсковыя зборы

Важнае Грамадства

Сёння ў сем гадзін раніцы на пункт папярэдняга збору ў сярэднюю школу № 1 горада Дзятлава прыбылі ваеннаабавязаныя з усяго раёна.

– 3 красавіка ваенкамат атрымаў распараджэнне на пастаўку на праверачныя зборы ваеннаабавязаных. Для выканання гэтай задачы была разгорнута база правядзення мабілізацыі, задзейнічаны мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады, штабы апавяшчэння. Дзятлаўчане накіроўваюцца ў 11-ю асобную механізаваную брыгаду, якая дыслакуецца ў Слоніме. Дадзенае мерапрыемства дазволіць праверыць мабілізацыйную гатоўнасць ваенкаматаў, вызначыць падрыхтаванасць воінскіх часцей выконваць задачы па прызначэнні ва ўстаноўленыя тэрміны, аднавіць і ўдасканаліць практычныя навыкі ўдзельнікаў збораў па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях, – расказаў ваенны камісар Генадзь Суравец. – Яшчэ раз хачу адзначыць, што дадзеныя мерапрыемствы планавыя, яны прадоўжацца не больш за 35 сутак. Па заканчэнні збораў усе ваеннаабавязаныя прыбудуць да месца жыхарства і прадоўжаць выконваць свае грамадзянскія абавязкі. Сёння ў нас ужо другі дзень адпраўкі. Увогуле дзятлаўчане адносяцца да збораў спакойна і з разуменнем, эксцэсаў няма, самі бачыце: настрой у людзей прыўзняты, пазітыўны.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga