Дзятлаўчане працягваюць абмяркоўваць Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Генадзь Папроцкі, памочнік камандзіра ўзвода – камандзір аддзялення групаў затрымання ўзвода міліцыі:
– Галоўныя тэзісы, якія прагучалі ў Пасланні беларускага лідара, – мы суверэнныя і незалежныя. Прэзідэнт сказаў, што Беларусь ніколі не будзе ваяваць супраць кагосьці. Мы жывём у няпросты час, але ў нашай краіне для ўсіх створаны камфортныя ўмовы. Мы дасягнулі самага галоўнага: міру і здароўя.
Значная частка выступлення была прысвечана тэме нацыянальнай бяспекі, бо праз неканструктыўныя інфармацыйныя ўкіды нашы людзі не зусім правільна разумеюць сітуацыю, таму неабгрунтавана трывожацца.
Рашэнні, якія прыняты кіраўніком нашай дзяржавы, правільныя: мы маем магчымасць мець на сваёй тэрыторыі ядзерную стратэгічную зброю. Асабіста мяне гэта не палохае, бо на працягу апошніх гадоў нас спрабуюць вучыць, як жыць. Я ўпэўнены, што, пакуль наш народ адзіны, ён непераможны.
Таццяна ГРЫЦУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga