Старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і старшыня Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта Вадзім Бялятка наведалі Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.
Госці пацікавіліся ўмовамі пражывання, якасцю аказання сацыяльных паслуг, правядзеннем бягучых рамонтаў дапаможных і жылых памяшканняў.
– На сённяшні дзень ва ўстанове пражывае 270 чалавек: гэта інваліды I і II групы, а таксама састарэлыя. Галоўная задача дома-інтэрната – стварэнне камфортных і бяспечных умоў пражывання, –расказаў дырэктар установы Ігар Ціхан. – Створаныя ўмовы даюць пражываючым шмат магчымасцяў: гэта не толькі рэабілітацыя і сацыялізацыя пенсіянераў, але і разнапланавыя гурткі.
— Людзі, якія працуюць тут, вельмі добрыя, спагадлівыя, уважлівыя, клапатлівыя, яны ствараюць усе ўмовы, каб мы маглі не толькі смачна есці і добра спаць, але і каб кожная наша хвіліна была занятая, – падзялілася Ганна Навіцкая, насельніца дома-інтэрната.
За шматгадовую і добрасумленную працу дырэктар дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання “Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” Ігар Ціхан узнагароджаны Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Наталія Каўцэвіч,
культарганізатар
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga