Ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі.
У Жукоўшчынскай базавай школе вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай пляцоўцы “Канстытуцыя – фундамент права” . Навучэнцы зрабілі невялікі экскурс у гісторыю стварэння Асноўнага закона нашай рэспублікі, прайшліся па яго асноўных пунктах, прыйшлі да высновы, што нашым грамадзянам уласцівыя любоў да Радзімы, клопат пра яе росквіт, адказнасць за лёс, а іх жыццё, свабода, правы надзейна абаронены роднай краінай.
У філіяле “Санаторная школа “Баравічок” у 5-6 класах прайшлі інтэрактыўныя віктарыны “Што я ведаю пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь”. Дзеці паглядзелі відэаролік пра тое, як стваралася Канстытуцыя, выканалі заданні, рашылі крыжаванкі, паўтарылі некаторыя палажэнні Асноўнага закона нашай дзяржавы.
У Вензавецкай сярэдняй школе для вучняў 5-9 класаў быў праведзены ўрок прававой культуры “З Канстытуцыяй па жыцці”. Навучэнцы прадэманстравалі свае веды аб Асноўным законе краіны: яго гісторыі, структуры, асноўных раздзелах, правах і абавязках грамадзян. Напрыканцы размовы падлеткі зрабілі выснову, што кожны грамадзянін павінен быць патрыётам сваёй Радзімы, уносіць асабісты ўклад у развіццё роднай зямлі, абавязкова ведаць і выконваць яе законы.
Асабліва ўрачыстым стаў гэты дзень для навучэнцаў 8 класаў: яны атрымалі падарункавае выданне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga