Марына Нячай: “Выхаванне патрыёта варта пачынаць з дзіцячага сада”

Грамадства Свежыя навіны

Сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае са штогадовым Пасланнем беларускаму народу і парламенту.

За прамовай кіраўніка дзяржавы сочаць ва ўсіх кутках нашай рэспублікі. Дзятлаўчане таксама актыўна дзеляцца ўражаннямі ад пачутага.

Марына Нячай, дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава:

– Аляксандр Рыгоравіч выказаўся аб міры на Зямлі, які немагчымы без гістарычнай памяці. Так, час вымусіў нас заняць жорсткую пазіцыю ў пытаннях захавання гістарычнай праўды. І я, як дырэктар установы адукацыі, разумею ўсю значнасць міру, спакою ў краіне. У рабоце з навучэнцамі мы праводзім рад выхаваўчых мерапрыемстваў ва ўзаемадзеянні з работнікамі пракуратуры і ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна.

Гераізаваць тых, хто спальваў Хатынь і сотні вёсак Беларусі – недапусціма. Лічу, што нам вельмі важна данесці гэта да падрастаючага пакалення краіны. Нашы дзеці спакойна ходзяць у школы, універсітэты, забяспечаны парадак на вуліцах – усё гэта можна лёгка страціць.

Згодна, што выхаванне варта пачынаць з дзіцячага сада і прадаўжаць на працягу ўсяго свядомага жыцця чалавека. Патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт, і на гэта мы будзем звяртаць пільную ўвагу.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga