Крымінальная справа.

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Самы востры аргумент?

На раней не судзімую жыхарку нашага раёна ўзбуджана крымінальная справа. Дома ў час сваркі са сваім мужам жанчына знайшла “самы востры аргумент” – схапілася за нож і нанесла ўдар мужчыну ў вобласць жывата. Медыкі ацанілі раненне як цяжкія цялесныя пашкоджанні. Цяпер вінаватай давядзецца адказваць перад судом.

Мужчына ці жанчына з вяслом?

Міліцыя высвятляе асобу злодзея, які з мінулагодняга снежня па сёлетні сакавік наведваўся ў вагончык на беразе возера недалёка ад вёскі Пруд. Сарваўшы замок, зламыснік выносіў адтуль металічныя рэчы. Былі скрадзены два алюмініевыя вяслы і бак з гэтага ж металу, мангал, чыгунная печка-буржуйка, іншая маёмасць на 585 рублёў. Па факце злачынства ўзбуджана крымінальная справа.

Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga