Цёплая сустрэча сяброў у фармаце музычнай шоу-праграмы “Адгадай мелодыю” прайшла на Дзятлаўшчыне.
Яна ладзілася паміж камандамі гасцей з аматарскага аб’яднання “Кропелька шчасця” Слонімскіх цэнтра культуры і аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў суседняга раёна, а таксама гаспадароў пляцоўкі – аматарскага аб’яднання “Крыніца натхнення” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці і аддзялення для асаблівых людзей “Праменьчык”. Яго загадчыца Алена Калюцік павітала ўдзельнікаў сустрэчы і пажадала добра правесці час разам у прыемнай сяброўскай атмасферы.
Дзякуючы намаганням творчага калектыву Новаяльнянскага дома культуры, для музычнай шоу-праграмы былі падабраны цікавыя і актуальныя заданні. Удзельнікі каманд з задавальненнем адгадвалі знаёмыя мелодыі, разам з вядучымі спявалі любімыя песні.
Па выніках гульнявых тураў перамога ў конкурсе дасталася сланімчанам, але зарад бадзёрасці, цудоўны настрой, а таксама дыпломы ўдзельнікаў і падарункі атрымалі ўсе без выключэння канкурсанты.
Завяршылася сустрэча на прыемнай ноце: вясёлай дыскатэкай і абменам падарункамі паміж камандамі.
Ганна ХАРЛІНСКАЯ,
загадчыца сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва
Фота прадастаўлена аўтарам
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga