Будучым выпускнікам расказалі аб Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, факультэтах і спецыяльнасцях установы, парадку паступлення і правілах прыёму ў іх, а таксама аб жыцці і вучобе курсантаў.
– Адной з важных задач дзяржавы з’яўляецца ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, у аснове якога ляжыць падрыхтоўка маладых людзей да службы ва Узброеных Сілах, пастаяннай гатоўнасці да абароны Радзімы. Формы і метады работы ў гэтым кірунку самыя разнастайныя. Напрыклад, сёння мы пабывалі на мерапрыемстве па прафарыентацыі, у рамках якога адбылася сустрэча навучэнцаў з прадстаўнікамі вайсковай часці. Лічу, важным таксама ў сферы ваенна-патрыятычнага выхавання юнакоў з’яўляецца навучальны прадмет “Дапрызыўная падрыхтоўка”. На вучэбных занятках падлеткі авалодваюць неабходнымі для далейшай службы ў арміі ведамі і навыкамі. Таксама хочацца адзначыць, што правядзенне работы па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі спрыяе прафілактыцы ўхіленняў ад ваеннай службы.
Ірына КАМАРОВА
Фота прадастаўлены ваенным камісарыятам Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga