Аб жорсткім абыходжанні з дзецьмі напісана і сказана нямала, аднак праблема гэта не толькі не знікла, але набыла яшчэ большую актуальнасць у апошнія дзесяцігоддзі.
Сёння дзіця не можа адчуваць сябе бяспечна ні дома, ні па дарозе ў школу, ні ў навучальнай установе, ні на вуліцы.
З мэтай прафілактыкі сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава сумесна з установамі адукацыі нашага раёна з сакавіка па май праводзяць PR-акцыю “Дзіцячы свет без жорсткасці і гвалту”.
Калі вы сталі ахвярай ці сведкам гвалту ў сям’і, не чакайце трагедыі, дзейнічайце адразу – звярніцеся па дапамогу!
Тэлефон даверу сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава 6-02-95. Таксама можна тэлефанаваць у службу экстраннай псіхалагічнай дапамогі на нумар 170 або на рэспубліканскую гарачую лінію па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім, якія трапілі ў крызісную сітуацыю, 8-801-1001611. Ананімнасць зваротаў гарантуецца.
Яшчэ на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна працуе крызісны пакой для жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. Пасля звароту на стацыянарны нумар 6-12-01 або мабільны тэлефон 8-044-4503070 спецыялісты Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна на поўнай канфідэнцыяльнай аснове акажуць наступную дапамогу:
– бясплатнае прадастаўленне пакоя для пражывання на тэрмін да 10 сутак з бясплатным аказаннем дапамогі ў пераездзе да месца часовага знаходжання;
– псіхалагічнае суправаджэнне спецыяліста.
Вырашыць такія праблемы магчыма толькі пры арганізацыі сур’ёзнай, мэтанакіраванай, сістэмнай работы ўсіх зацікаўленых асобаў, якія займаюцца пытаннямі абароны правоў дзяцей.
Кацярына ЛЯЎКЕВІЧ,
намеснік дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga