30 сакавіка сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава правядзе Дзень прававой дапамогі з мэтай павышэння ўзроўню прававой адукаванасці насельніцтва.
Мерапрыемства будзе ладзіцца з удзелам галоўных спецыялістаў райвыканкама: аддзела адукацыі – Алены Чайкоўскай, аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама – Святланы Вінакуравай.
Будуць разгледжаны і патлумачаны наступныя пытанні:
– змена запісу акта аб нараджэнні ў сувязі з устанаўленнем бацькоўства і (або) мацярынства;
– вызначэнне месца жыхарства і парадку стасункаў дзіцяці з адным з бацькоў;
– парадак узбуджэння справы аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў;
– устанаўленне бацькоўства ў судовым парадку / аспрэчванне запісу пра бацькоў;
– парадак прызначэння і выплаты аліментаў, якія спаганяюцца з бацькоў на ўтрыманне дзяцей і іншыя.
Задаць свае пытанні можна на прамыя тэлефонныя лініі: 6-03-76 (аддзел ЗАГС) або 6-15-25 (сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава), праз электронную пошту dtspc@grodno-region.by або ў час асабістага звароту на адрас: г. Дзятлава, вул. Кутузава, 3.
Кацярына ЛЯЎКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СПЦ г. Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga