У Год міру і стварэння ў рамках праекта “Роднае-народнае” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прайшоў майстар-клас па ўпрыгажэнні святочнай вярбы ў традыцыйным стылі.
Яму папярэднічала гутарка з клірыкам сабора навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай іерэем Аляксеем Сцепановічам, у час якой ён расказаў гімназістам пра сэнс Свята Вялікадня і Вербнай Нядзелі.
У сваёй творчасці дзеці выкарыстоўвалі прыродныя матэрыялы. Дапамагалі ім і распавядалі пра беларускія традыцыі Ганна Харлінская, Іна Юганава і Ірына Бакшук.
Свае вербачкі школьнікі змогуць асвяціць у храмах у час святочнага богаслужэння 2 і 9 красавіка.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga