Дыялог аб асаблівасцях партыйнага будаўніцтва

Важнае Грамадства

У Цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная абмеркаванню праекта праграмы палітычнай партыі “Белая Русь”.

У ёй прынялі ўдзел сакратары пярвічных арганізацый, члены раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, прадстаўнікі працоўных калектываў Дзятлаўшчыны, у тым ліку, дэпутат раённага Савета дэпутатаў 28 склікання Марына Бортка.

– 8 лютага праект праграмы партыі быў прапанаваны для грамадскага абмеркавання, яе тэкст размешчаны на сайце РГА “Белая Русь”, дзе кожны грамадзянін краіны можа ўнесці свае прапановы па ўдасканаленні дакумента ў форме электроннага зварота, – расказала намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

Яна засяродзіла ўвагу на ключавых момантах дакумента і адказала на пытанні па стварэнні партыі.

18 сакавіка ў Мінску адбудзецца ўстаноўчы з’езд партыі “Белая Русь”, дзе Дзятлаўшчыну прадставяць тры дэлегаты – намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік і Вольга Рагачова.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: