“Пайшоў з дому і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядома,” – гэта стандартная фраза з вышуковых арыенціровак усім нам знаёма.
Каб заявіць аб прапажы грамадзяніна, не трэба чакаць ні суткі, ні тым больш трое. Калі ў родных з’явіліся падазрэнні, аб прапажы лепш заявіць адразу. Калі ж раптам чалавек знойдзецца ў суседнім двары, то выклік праваахоўнікаў не будзе лічыцца лжывым і пакарання за яго не будзе. У пошуках людзей асноўны фактар поспеху – час. Чым раней пачнуцца пошукі, тым больш шанцаў знайсці прапаўшага. Калі пошукі пачынаюцца ў той жа дзень, як чалавек згубіўся, павялічваецца верагоднасць сустрэць сведкаў, якія пра яго ўспомняць, сабакі таксама змогуць узяць след. Заявіць аб прапажы можна як па тэлефоне 102, так і наведаўшы аддзел міліцыі. Выклік рэгіструецца ў РАУС па месцы здарэння.
У справаў па без вестак прапаўшых няма тэрміну даўнасці. Шукаюць да таго часу, пакуль не знойдуць чалавека жывым ці мёртвым. Калі ён не быў знойдзены на працягу 10 сутак, заводзіцца крымінальная справа. Аднак гэта не значыць, што на пачатковым этапе крымінальная версія не адпрацоўваецца.
У праваахоўных органаў адна задача – знайсці чалавека. Родныя маюць права ведаць пра ход расследавання і могуць звяртацца па інфармацыю. У большасці выпадках прапаўшыя знаходзяцца: хто на працягу дзяжурных сутак, хто праз тыдзень, бывае, што праходзіць і значна больш часу.
Ірына ЯНОВІЧ,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga