Андрэй Жук правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Важнае Улада

30 сакавіка ў будынку райвыканкама выязны прыём грамадзян, юрыдычных асобаў і прамую тэлефонную лінію правёў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Жук.

На прыём да Андрэя Вацлававіча звярнуліся два заяўнікі, якія атрымалі адказы на пытанні ў час свайго візіту.

Жыхароў райцэнтра цікавіла, ці будзе ў бліжэйшы час ажыццяўляцца рамонт басейна ў лазнева-аздараўленчым комплексе Дзятлаўскага РУП ЖКГ.

Ім растлумачылі, што басейн не эксплуатуецца з 2021 года. За гэты час была распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на рэканструкцыю лазнева-аздараўленчага комплексу з вылучэннем чаргі будаўніцтва, атрыманы заключэнні дзяржаўнай экспертызы. Пералік аб’ектаў рэканструкцыі на 2023 год сфарміраваны і дзейнічае, аднак будзе разгледжана пытанне аб уключэнні работ па рэканструкцыі дадзенага комплексу ў Дзятлаве ў план на 2024 год.

Разам з тым у цяперашні час на тэрыторыі раёна функцыянуе басейн у саставе аквакомплексу філіяла “Санаторый “Радон”, які можна наведваць аднаразова або набыць абанемент.

З пытаннем, як узаконіць валоданне зямельным участкам, на прыём звярнулася жыхарка пасёлка Казлоўшчына.

У ходзе інвентарызацыі земляў у 2022 годзе на тэрыторыі Казлоўшчынскага сельскага савета быў устаноўлены зямельны ўчастак, адзначаны як самавольна заняты. Аднак з набыццём сілы Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2022 года “Аб змяненні кодэксаў” з’явілася магчымасць яго ўзаконіць. Працэдура праводзіцца на аснове заявы аб прадастаўленні зямельнага ўчастка пры згодзе змежных землекарыстальнікаў пасля ўнясення ў мясцовы бюджэт платы за права легалізацыі ў памеры кадастравага кошту ўчастка.

Калі заяўніца не згодна з унясеннем платы, яна можа адмовіцца ад карыстання ўчасткам і вызваліць яго.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga