Часцей размаўляйце з дзецьмі

Важнае Грамадства

Рэспубліканскія сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што ў Гомелі каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра “Сакрэт” міліцыя затрымала 200 прыхільнікаў руху ЧВК “Рэдан”, якія сабраліся там па закліках з сацыяльных сетак і месенджараў, 183 з іх былі непаўналетнімі.

Свае парады на гэты конт дарослым і дзецям даюць спецыялісты галіны адукацыі нашага раёна.

Алена Франюк, педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава:

– Падлетку вельмі важна належаць да якой-небудзь групы. Яна можа быць любая, бо проста ў дзіцяці павінна быць свая кампанія. У такія групы, як “Рэдан”, трапляюць як дзеці з забяспечаных сем’яў, так і з ненадзейных, але аб’ядноўвае іх тое, што дзіця знаходзіцца на перыферыі ўвагі дарослых і найчасцей прадастаўлена само сабе, у яго ёсць негатыўная энергія, якую трэба “выплюхнуць”. Такім чынам падлетак імкнецца знайсці паразуменне, якога яму не хапае ў звычайным акружэнні.

Калі ж у дзіцяці з бацькамі наладжаны даверлівыя адносіны і падлетак мае магчымасць адкрыта сказаць пра тое, што яго турбуе, то верагоднасць яго ўдзелу ў субкультуры падобнага роду вельмі невялікая. Безумоўна, можна многае забараняць, але, як паказвае практыка, забароны па большасці неэфектыўныя, асабліва калі гаворка ідзе пра падлеткаў. Менавіта таму вельмі важна фарміраваць у дзяцей крытычнае мысленне, уменне рабіць правільны выбар.

Неабходна тлумачыць непаўналетнім негатыўныя наступствы ўплыву дэструктыўных фарміраванняў на асобу чалавека і, самае галоўнае, будаваць даверлівыя адносіны паміж бацькамі і дзецьмі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga