“Залатая шайба”. Ёмкі старт

Галоўнае Спорт і турызм

У Лідзе стартавалі абласныя спаборніцтвы па хакеі “Залатая шайба” сярод юнакоў 2007 года нараджэння і малодшых у дывізіёне “Б” у старэйшай узроставай групе. Яны пройдуць з 20 па 22 лютага.

Традыцыйна ў лядовых баталіях прымае ўдзел і дзятлаўская каманда “Алмаз”.

На старце дзятлаўчане правялі 2 пераможныя гульні: абыгралі зборную Ашмянскага раёна (7 : 2) і каманду Ваўкавыскага (12 : 2), забяспечыўшы сабе пуцёўку ў фінал.

 

22 лютага нашы хакеісты пазмагаюцца за прызавыя месцы абласнога этапу. Верым у перамогу!

Наталля АВЯРЧУК

Фота прадаставіў Дзмітрый ЁДА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga