Узарваўся балончык – атрымаў апёкі

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Адзін з жыхароў гарадскога пасёлка Казлоўшчына, 1963 года нараджэння, вырашыў распаліць касцёр з дапамогай газавага балончыка.

Мужчына падумаў, што балончык ужо пусты і кінуў яго ў агонь. У выніку балончык узарваўся, а грамадзянін атрымаў тэрмічныя апёкі твару 1-2 ступені і кісцей рук (усяго 5 % цела). Пацярпелы шпіталізаваны ў Дзятлаўскую раённую бальніцу, яго стан здавальняючы.

Памятайце: ні ў якім разе не кідайце ў агонь нават пустыя балончыкі, не захоўвайце іх у машынах і доме, не кладзіце ў сумкі або кішэні адзення.

Ратаўнікі нагадваюць: калі на чалавеку загарэлася адзенне, то абліць апечаныя месцы вадой у вялікім аб’ёме; зніміце часткі адзення, што згарэлі і дымяцца, калі яны не прыліплі да пашкоджаных частак цела пацярпелага;прыкрыйце апёкі чыстай тканінай і неадкладна выклікайце хуткую дапамогу.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga