Згодна з распараджэннем Дзятлаўскага райвыканкама № 12р ад 24 студзеня 2023 года супрацоўнікі міліцыі сумесна са спецыялістамі іншых службаў прафілактыкі правялі комплексную аператыўна-прафілактычную адпрацоўку Дварэцкага сельскага савета.
Рэйдавыя рабочыя групы ў саставе прадстаўнікоў сельсавета, міліцыі, ратаўнікоў, спецыялістаў сацыяльнай сферы, ААТ “Дварэц-Агра”, Дзятлаўскага раёна электрасетах, медыкаў, газавікоў наведалі па месцы жыхарства 86 чалавек, у тым ліку тых, хто злоўжывае спіртнымі напоямі, схільны да асацыяльных паводзінаў і патрабуе асаблівай увагі суб’ектаў прафілактыкі.
У час комплекснай адпрацоўкі ўвага таксама была нададзена ўразлівым катэгорыям насельніцтва – пажылым і састарэлым грамадзянам: наведалі 49 такіх жыхароў.
Насельніцтву нагадвалі пра неабходнасць выканання правілаў пражывання, пажарнай бяспекі, акцэнтавалася ўвага на дзейнасці махляроў, якія падманваюць людзей, у тым ліку з дапамогай званкоў і просьбаў аб дапамозе ці прадастаўленні асабістых даных. Асобы з катэгорыі рызыкі былі папярэджаны аб наступствах парушэння антыалкагольнага заканадаўства, таксама прафілактычныя размовы праводзіліся з жыхарамі, якія стаяць на ўліку ў міліцыі з-за парушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносінаў ці маюць судзімасць, або з’яўляюцца абавязанымі асобамі. Праверылі замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, уладальнікаў зброі, ненадзейныя сем’і. Да такіх жыхароў былі выкарыстаны меры індывідуальнай прафілактыкі, ім нагадалі пра патрабаванні заканадаўства і меры, якія будуць выкарыстаны пры адпаведных парушэннях і супрацьпраўных дзеяннях.
Пільная ўвага была скіравана на бяспеку дарожнага руху, а таксама выяўленне правапарушэнняў у гэтай сферы.
За час комплекснай прафілактычнай адпрацоўкі злачынстваў на тэрыторыі Дварэцкага сельскага савета не зарэгістравана.
Падрыхтавала Ірына ЛЕАНІДАВА