Вас, надзейныя мужчыны,
Што не здрадзяць, не пакінуць,
Падтрымаюць у нягодах –
Сіла, моц ўсяго народа,
Мы віншуем сёння шчыра
І жадаем шчасця, міру,
Веры, радасці, надзеі,
Каб душой вы не старэлі
І да мэты йшлі праз горы,
І праз пушчы, і праз моры,
Цвёрда верылі ў удачу.
Толькі так – “мужык” не плача
І не скардзіцца ніколі
На сваю ліхую долю!
Ён уважлівы, адданы,
Добры бацька, сын, каханы,
Гаспадар у сваёй хаце
І пры годнай пры зарплаце.
А калі ці днём, ці ўночы
Наш народ скарыць захочуць,
Растаптаць ліхія сілы –
Беларускія мужчыны
Стануць моцнаю сцяною,
Ахвяруюць галавою
За радзімую старонку,
За народ свой, дзетак, жонку,
Як дзяды калісь стаялі,
Мужна край абаранялі.
Будзьце ж вы заўжды здаровы,
Дзень вітайце ясны, новы,
Хай здзяйсняюцца жаданні
Днём, і ўвечары, і раннем,
Хай вас любяць і кахаюць,
Людзі ж хай бяды не знаюць!
Алена АБРАМЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga