20 лютага з 10 да 13 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з ваенным камісарам Дзятлаўскага раёна падпалкоўнікам Генадзем Тадэвушавічам Сураўцом па тэме: “Пытанні сацыяльнай абароны ваенных пенсіянераў і членаў іх сем’яў. Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, ваенныя зборы. Адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, ваенныя зборы. Парадак і падставы для замены ваеннай службы альтэрнатыўнай”. Патэлефанаваўшы на нумар 2-11-15, вы атрымаеце адказы на хвалюючыя пытанні, а таксама зможаце выказаць свае заўвагі і прапановы.
20 лютага з 10 да 13 гадзін у Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці будзе працаваць тэлефон гарачай лініі з мэтай вывучэння пытання даступнасці наведвання спартыўных пляцовак: хакейныя каробкі, лыжныя трасы і лядовыя пляцоўкі, а таксама па ўзроўні якасці і цэн аказваемых паслугаў. Тэлефануйце на нумар 8-0152-79-88-18.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga