Са святам, банкаўскія работнікі!

Галоўнае Улада

У першы дзень новага года сваё прафесійнае свята адзначылі банкаўскія і фінансавыя работнікі.

З гэтай нагоды намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская наведала Цэнтр банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”, каб уручыць яго работнікам заслужаныя ўзнагароды.

Вольга Антонаўна павіншавала калектыў Цэнтра са святам:

– Паважаныя работнікі банка! Ад імя райвыканкама хачу павіншаваць вас з прафесійным святам. Ваша работа вельмі цікавая і дастойная: вы займаецеся абслугоўваннем як з грамадзян, так і прадпрыемстваў, якія вельмі цэняць супрацоўніцтва з вамі. Сіламі свайго невялікага, але граматнага і працавітага калектыву вы выконваеце вялікі спектр функцый, трымаеце высокую планку якасці паслугаў для сваіх кліентаў. Шчыра жадаю вам і вашым сем’ям міру, здароўя, дабрабыту, удачы і поспехаў у справах.

За вытворчыя поспехі і з нагоды прафесійнага свята Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны начальнік сектара карпаратыўнага бізнесу Таццяна Татарчык, спецыялісты па абслугоўванні прыватных кліентаў Марыя Томчык і Таццяна Лічык.

Начальнік падраздзялення Сяргей Клімко далучыўся да віншаванняў і падзякаваў свайму калектыву за зладжаную плённую работу.

 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga