Не пападзіцеся на вуду «вішынгу»

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама нагадвае пажылым грамадзянам аб пачасціўшыхся фактах махлярстваў шляхам наладжвання з імі даверных адносін.

Зламыснікі, пад выглядам дзяржаўных, банкаўскіх служачых, тэлефануюць патэнцыйнай ахвяры спасылаючыся на раптам ўзнікшыя праблемныя абставіны звязаныя з афармленнем на яе крэдыту або трагедыю з роднымі, каб выманіць грашовыя сродкі.

16 студзеня ў горадзе Дзятлава зарэгістравана чарговае цяжкае злачынства. Махляр, у час гутаркі з пенсіянеркай па мабільным тэлефоне, быццам бы на падставе абароны яе грашовых сродкаў на банкаўскай карце, і каб прадухіліць іх крадзеж, пераканаў яе перавесці 12300 беларускіх рублёў на іншы рахунак. Так злачынца і завалодаў грашыма пенсіянеркі.

Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga