Не пападзіцеся “на вуду” свайго хобі

Важнае Здарэнні і бяспека

Апошнім часам назіраецца вельмі няўстойлівае надвор’е, таму не трэба рызыкаваць і спрабаваць выходзіць на лёд.

Змацаваны вячэрнім або начным холадам, ён яшчэ здольны вытрымаць невялікую нагрузку, але днём, хутка награваючыся ад адталай вады, якаяпрасочваецца на паверхню, становіцца вельмі слабым. Менавіта ў гэты перыяд узнікае найбольшая рызыка здарэнняў, абумоўленая выхадам людзей на лёд, асабліва рыбаловаў-аматараў.

Памятайце, выходзіць на яго, калі таўшчыня не дасягнула 7 см, а таксама ў перыяд станаўлення, раставання і разбурэння, катэгарычна забаронена! Рыбаловам пры зімовай лоўлі рыбы неабходна мець пры сабе як мінімум выратавальную камізэльку.

Бацькам неабходна ўзмацніць кантроль у гэты перыяд за дзецьмі, ні ў якім разе не дазваляйце ім знаходзіцца каля вадаёма, а тым больш выходзіць на лёд.

Калі здарылася так, што вы праваліліся пад лёд, то пастарайцеся перабрацца да таго краю палонкі, дзе плынь не занясе вас пад яго. Не рабіце рэзкіх рухаў. Калі дастаяце нагамі да супрацьлеглага краю правалу, упрыцеся ў яго, прыміце гарызантальнае становішча, выцягніце на лёд спачатку адну нагу, затым другую. Выбраўшыся з вады на бераг, не дапускайце пераахаладжэння цела: ідзіце, калі недалёка, да населенага пункта або распаліце вогнішча. Калі такой магчымасці няма, то па чарзе (пачынаючы з галавы) здымайце верхнюю вопратку, адціскайце яе і апранайце зноў. У любым выпадку хутчэй шукайце сховішча і дапамогу.

Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня раённай арганізацыі АСВОД
Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga